У новым кліпе VOLSKI зняліся 33 былыя палітвязні

Гурт VOLSKI прэзентаваў кліп на песню з новага альбома «Лісты палітвязням». У запісе відэа да кампазіцыі «Чакай мяне» прынялі ўдзел 33 беларуса, якія сталі ахвярамі палітычных рэпрэсій. Рэліз альбома адбудзецца ў найбліжэйшы час.

Кліп дасяжны на YouTube-канале Лявона Вольскага. Сярод яго герояў — праваабаронца Леанід Судаленка, журналіст Алег Груздзіловіч, бізнесвумен Вольга Рытус, актывістка Кіра Баярэнка ды іншыя. У спісе герояў кліпа разам з імёнамі палітвязняў даецца інфармацыя пра суддзяў, якія вынеслі злачынныя прысуды.

«Чакай мяне, чакай мяне — і я вярнуся.

Чакай мяне, калі туга цераз край.

Чакай мяне ў радасці, стоме і скрусе.

Чакай мяне, галоўнае — вельмі чакай…» — звяртаюцца палітвязні да гледачоў відэа.

Кампазіцыя “Чакай мяне” мае прысвячэнне ўсім палітзняволеным Беларусі.

«Кожнаму зьняволенаму вельмі хочацца, каб яго чакалі, каб на яго не забываліся, каб пра яго думалі — штодзень, штогадзіну, штохвіліну. І калі вельмі чакаць, дык абавязкова дачакаешся. У кліпе песьню сьпяваюць былыя палітвязьні — тыя, хто прайшоў усе колы пекла беларускіх вязьніцаў», — кажа ў інтра да кліпа Лявон Вольскі .

Працу над альбомам «Лісты палітвязням», выхад якога чакаецца найбліжэйшым часам, гурт VOLSKI абвесціў у верасні 2023 года разам з пачаткам аднайменнага грамадска-палітычнага праекта, сумеснага з ініцыятывамі «Палітвязынка» і «Дысідэнтбай». Каманда прапануе шэраг відэа пра з’яву палітвязынства, сабраных у плэй-лісце на Youtube.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!