facebook.com/anna.sokolova
У будынку дзейснага касцёла Святога Пятра ў Кёльне мастачка Ганна Сакалова паказала інсталяцыю «Netz»: светлавы аб‘ект займае ўсю плошчу алтара. У гэтым творы мастачка працягвае працу з уласным візуальным элементам Linement – паласой святла, што рухаецца на чорным фоне. Рытм і прапорцыі гэтага відэаэлемента кожны раз задаюцца наноў, у залежнасці ад прасторы вакол.
Светлавы аб‘ект мае даўжыню каля 20 метраў, ён злучае ніз і верх храма і з’яўляецца сувязным элементам паміж паміж экстэр’ерам і інтэр’ерам, яркасцю і цемрай, арнаментам і абстракцыяй, часовасцю і нязменнасцю, верай і іманентнасцю.
Ганна Сакалова адмаўляецца ад апавядальных элементаў у сваіх мастацкіх працах і інтэгруе выставачную прастору як неад’емную частку сваіх работ.
Ганна Сакалова — выпускніца Беларускай акадэміі мастацтваў, працягнула сваё навучанне ў Le Fresnoy – Нацыянальнай студыі сучасных мастацтваў у Францыі, затым у Дзюсельдорфскай акадэміі мастацтваў і ў Акадэміі медыямастацтваў у Кёльне. З 2005 года яна жыве і працуе ў Дзюсельдорфе.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram