У Наваполацку затрымалі вядомых у горадзе музыкантаў — Аляксея Запасніка і Арцёма Новікава

Напярэдадні фестывалю Інды-поп у Наваполацку адбыліся затрыманні вядомых у горадзе музыкантаў — вакаліста Detroit Hills Аляксея Запасніка і басіста BTTF Арцёма Новікава, піша «Вясна».

Папярэдне вядома, што затрыманне адбылося 6 чэрвеня. Па якім адміністрацыйным артыкуле пакаралі музыкантаў, пакуль невядома.

«Вясна» таксама паведамляе, шта пасля адміністрацыйнага арышту на волю выйшаў яшчэ адзін наваполацкі музыкант — барабаншчык гурта «Паранойя долс» Дзмітрый Шалак.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!