У Нацыянальным цэнтры сучаснага мастацтва згадалі савецкія мары пра космас – фотафакт

У аснове выставачнага праекта «Чакайце нас, зоркі!» – архіўныя фота- і відэаматэрыялы, плакаты савецкага часу, прысвечаныя космасу і развіццю навуковых тэхналогій. У адной з залаў можна ўбачыць работы мастака СССР Андрэя Сакалова і касманаўта Аляксея Лявонава. Адзін з альбомаў іх творчага саюза – “Чакайце нас, зоркі!” – даў назву гэтай выставе.

Гэта выстава-пераасэнсаванне і выстава-інтэрпрэтацыя. З дапамогай інструментаў сучаснага мастацтва і дызайну куратарская група расследуе феномен захаплення нязведанымі касмічнымі прасторамі, загадкавымі і ўрэшце – паранармальнымі – з’явамі. Пра іх распавядае “чорная” зала экспазіцыі.

Фота: reform.by

Выстава працягнецца да 29.01.2023.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.