У Музеі Вольнай Беларусі ў Варшаве пройдзе лекцыя Уладзіміра Арлова пра ролю жанчын у нашай гісторыі

21 верасня ў Музеі Вольнай Беларусі вядомы беларускі пісьменнік і гісторык Уладзімір Арлоў раскажа, як жанчыны ўплывалі на лёсы народа і пераломныя моманты краіны.

Падчас лекцыі «Ад Рагнеды да Ларысы Геніюш. Выдатная роля жанчын як феномен гісторыі Беларусі» спадар Уладзімір адкрые цікавыя і многім невядомыя факты пра нашых славутых суайчынніц:

  • асветніцу і мецэнатку Еўфрасінню Полацкую;
  • Сафію Полацкую, каралеву Даніі;
  • правы жанчын у Вялікім Княстве Літоўскім;
  • пісьменніцу і тэатральную дзяячку Францішку Уршулю Радзівіл;
  • авантурніцу, мемуарыстку Саламею Пільштынову;
  • Эмілію Плятэр і гераіняў вызвольных паўстанняў 1830–1831 і 1863–1864 гг.;
  • міністарку Першага Ураду БНР Палуту Бадунову.

Пасля лекцыі можна будзе набыць кнігі аўтара і іншых беларускіх пісьменнікаў і пісьменніц ад выдавецтва «Камунікат», а таксама паўдзельнічаць у віктарыне з літаратурнымі прызамі.

Лекцыя пачнецца 21 верасня ў 16:00.

Уваход вольны.

Рэгістрацыя тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!