У Мюнхене ў трэці раз пройдзе фестываль беларускай культуры «Minsk x Minga»

«Minsk x Minga» адбудзецца ў Мюнхене 11-13 кастрычніка. Фестываль пройдзе ў трэці раз, кожны год абіраецца адмысловая тэма. Сёлета вырашылі сканцэнтравацца на тэме палітвязняў.

Каардынатарка фэсту Хрысціна Дарапей распавяла budzma.org, што «з моманту масавых мірных пратэстаў у Беларусі прайшло чатыры гады, і ў Заходняй Еўропе, на жаль, пачалі забываць пра сітуацыю ў Беларусі. Таму мы намагаемся вярнуць беларускую тэму ў павестку. Памятаем, як падчас нядаўняга абмену вязнямі паміж Захадам і Расіяй беларускіх палітвязняў у спісе не аказалася, і гэта наш вялікі боль».

Таму фестываль адкрыецца ў калабарацыі з ініцыятывай Music for Belarus, якая ўжо чатыры гады звяртае ўвагу на беларускіх палітзняволеных і збірае сродкі для іх праз канцэрты з класічнай музыкай, перформансам і візуальным мастацтвам. А на завяршэнні фэсту Марына Якубовіч зладзіць адмысловы перформанс, прысвечаны Марыі Калеснікавай.

Фестываль накіраваны не толькі на тое, каб паказаць беларускую культуру, важна, каб яна арганічна ўспісалася ў баварскі культурны ландшафт. На імпрэзы прыходзяць мясцовыя палітыкі, культурныя дзеячы, інтэлектуалы, супрацоўнікі ўніверсітэтаў — людзі, якім не абыякавая тэма Беларусі і Усходняй Еўропы.

Дарэчы Minga — гэта назва Мюнхена на баварскім дыялекце. Minsk памножаны на Minga — гэта пра новы імпульс для беларускай культуры, такая ідэя закладзена ў канцэпт фестывалю.

Суарганізатарка фестывалю Іна Валіцкая.

Праграма трэцяга фестывалю беларускай культуры ў Мюнхене «Minsk x Minga»

Пятніца, 11 кастрычніка

19:00 Адкрыццё: Music for Belarus
Amerika Haus, Karolinenpl. 3

Субота, 12 кастрычніка

14:00 Дзіцячая праграма: Школа архітэктурнага мыслення для дзяцей — I дзень
Bellevue di Monaco, Müllerstraße 2

14:00 Minsk x Minga Talks: «Беларускія сляды ў Германіі» ад Алеся Чайчыца
Bellevue di Monaco, Müllerstraße 2

18:00 Канцэрт: Leibonik, Syndrome Samazvanca
Südstadt München, Thalkirchner Str. 29

Нядзеля, 13 кастрычніка
11.00 Дзіцячая праграма: Школа архітэктурнага мыслення для дзяцей — ІІ дзень
Bellevue di Monaco, Müllerstraße 2

11:00 Minsk x Minga Talks: Women with a voice ад Русі Шукюравай
Bellevue di Monaco, Müllerstraße 2

15:00 Чытанні і размова: «Па што ідзеш, воўча?»
з музычным суправаджэннем Ягора Забелава
Кнігарня Lehmkuhl, Leopoldstrasse 45

18.00 Тэатральны пэрформанс: Connection ад Марыны Якубовіч
Einstein Culture, Einsteinstrasse 42

19:30 Канцэрт: Ягор Забелаў
Einstein Culture, Einsteinstrasse 42

Уся праграма тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!