Дэмантаж будынкаў вакол "Валадаркі". Фота: Blizko.by
У Мінску зносяць будынкі вакол Пішчалаўскага замка. Мяркуючы па здымках, дэмантуюць двухпавярховы корпус з боку фабрыкі-кухні, да якога прымыкае былы будынак СІЗА пад умоўнай назвай «Шанхай», — піша Blizko.by.
На гэтай тэрыторыі пасля рэканструкцыі былога СІЗА № 1 з’явіцца шматфункцыянальны комплекс. Па распрацаванай канцэпцыі захаваюць 5 пабудоў, якія адносяцца да гісторыка-культурных каштоўнасцяў: сам замак, аднапавярховы будынак за ім і аб’екты першай лініі з боку вуліцы Валадарскага, якія сёння схаваныя за агароджай. Пазнейшыя прыбудовы і агароджу дэмантуюць.
У рэканструяваных пабудовах размесцяцца аб’екты грамадскага харчавання і адміністрацыйныя памяшканні.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram