У Мінскім ГУМе адкрылі навагоднія вітрыны на тэатральную тэму

Сталічны ГУМ адкрыў навагоднія вітрыны. Сёлета дэкаратары ўнівермага выбралі канцэпцыю «Тэатральны Экспрэс» і дэлегавалі афармленне вядомым тэатрам Беларусі – Оперы і балета, тэатру імя Янкі Купалы і тэатру імя Горкага, маладзёжнаму і тэатру-студыі кінакцёра. Адна вітрына прысвечана самому ГУМу.

Фота: сацсеткі

Вялікі тэатр стварыў вітрыну ў стылі «Шчаўкунка», Тэатр-студыя кінаакцёра – па матывах Мюнхгаўзена, тэатр імя Горкага, Купалаўскі і маладзёжны тэатры таксама падрыхтавалі свае ўласныя святочныя інсталяцыі.

Першы паверх ГУМа цяпер выглядае як святочны рэтрацягнік. У ніжніх кутах вокнаў свецяцца колы, а верхнія аркі ўпрыгожылі залатымі ўзорамі і гірляндамі.

Фота: сацсеткі

Паводле інфармацыі з адкрыцця, экспазіцыю збіраюцца абнаўляць кожныя тры-чатыры дні да 1 снежня. Пасля яна застанецца нязменнай да канца лютага.

Фота: сацсеткі

На канале ОНТ пажартавалі, што цяпер не мае сэнсу паляваць на квіткі ў тэатр. Маецца на ўвазе, верагодна, тэатр лялек, квіткі на спектаклі якога не дастаць. На жаль, вітрыны тэатраў аформлены на рускай мове, акрамя тэатра імя Янкі Купалы – там надпісаў няма.

Фота: сацсеткі

Падзея актыўна абмяркоўваецца ў Tread.

«Вітрыны ГУМа заўсёды прыгожыя, толькі навошта магазін рэкламуе тэатры? А тэатры рэкламуюць ГУМ? З цяжкасцю веру, што тэатры плацяць за гэтую рэкламу», – піша адзін з каментатараў.

«Крыўдна за тэатры, якія не патрапілі ў вітрыны», – адклікаецца іншы. «Некаторыя з іх у рэкламе не маюць патрэбы», – адказваюць на гэтую рэпліку.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram