У мінскай прасторы «Вершы» забаранілі выставу мастака Vova Televerdok

20 кастрычніка планавалася адкрыццё выставы Vova Televerdok пад назвай «Лес».

«Vova Televerdok стварае геаметрычныя кампазіцыі, выкарыстоўваючы чыстыя колеры, імкнучыся да ўніверсальнай гармоніі», — паведамляла анатацыя выставы.

Працы былі развешаны, аднак з’явілася інфармацыя, што выставу загадалі закрыць. «Хто хацеў пабачыць «Лес», трэба паспяшацца, так як работы сёння здымуць», — паведаміў аўтар у сацсетках.

Па ўсёй верагоднасці, творца, які выкарыстоўвае псеўданім Vova Televerdok, знаходзіцца ў «чорных спісах» з забаронай выстаўляцца ў публічных прасторах.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!