Ліпень у Беларускім моладзевым хабе распачаўся з традыцыйнага Тыдня беларускай культуры, у рамках якога кожны дзень адбываюцца мерапрыемствы пад дэвізам «Раскажы Беларусь».
Тыдзень завяршаецца трыма канцэртамі. Пра ўсе астатнія мерапрыемствы можна даведацца тут.
Сёння, 7 ліпеня, у 19.00 адбудзецца выступ гурта «Naviband», а заўтра, 8 ліпеня, з 18.00 пройдуць канцэрты ад гурта спеву а капэла «Jasakara» і беларуска-польскай музыкі AnaMova.
«Jasakara» — польска-беларускі гурт спеву а капэла. Існуе два гады ў Варшаве і спявае на славянскіх мовах народныя, пратэсныя песні, а таксама творы, натхнёныя класічнай музыкай. Гурт робіць уласныя аранжыроўкі. А яшчэ тыдзень таму вышла першая аўтарская песня — «Вясновая». Місія гурта — стварэнне прасторы для культурнай інтэграцыі і сінергіі.
АnaMova — беларуска-польская мультыдысцыплінарная мастачка, стваральніца арт-групы «Heartbreaking Performance». Cтварае музыку ў розных стылях, зараз працуе над вялікім беларускім тэхна-фольк альбомам з народнымі песнямі і ўласнымі кампазіцыямі, музыка з якога — саўндтрэк да спектаклю пра беларускую ідэнтычнасць «Споведзь», прэм’ера якога адбылася ў кастрычніку 2022 года ў Варшаве.
Уваход на ўсе мерапрыемствы вольны.
Беларуская Рада культуры ініцыявала святкаванне Дзён беларускай культуры ў трэці раз. Святкаванне будзе адбывацца цягам усяго ліпеня: кожны дзень будуць праходзіць мерапрыемствы пад дэвізам «Раскажы Беларусь».
Старт гэтай кампаніі даў варшаўскі фэст VARUŠNIAK.
Арганізатары просяць, калі вы ў гэты час ладзіце выстаўку, канцэрт, выступаеце ў гарадскім парку ці плануеце пікнік для дыяспары — далучайцеся.
Вось тут інфармацыя і мапа святкаванняў.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram