Супольнасць «Культурны код», што аб’ядноўвае дзеячаў культуры і айцішнікаў, запрашае стваральнікаў digital-праектаў у галіне беларускай культуры на майстармайнд-сустрэчу. На першым спатканні, якое адбудзецца ўжо 14 верасня ў ZOOM, гаворка пойдзе пра патрэбы, што каманды і праекты сёння маюць.
Іншымі словамі, зараз у «Культурным Кодзе» ствараецца закрыты клуб прадстаўнікоў беларускай digital culture. Гэта месца, дзе фаўндары лічбавых праектаў падтрымліваюць адно аднаго, даюць прафесійныя парады, дзеляцца экспертызай, сумеснымі намаганнямі вырашаюць рэальныя праблемы, з якімі яны і іх праекты сутыкаюцца ў паўсядзённай працы. Сустрэчы будуць праходзіць раз на месяц, мадэраваць іх будзе Вераніка Шэнда — трэнер, коуч ICTA і ICF, ex-Business Development Lead, мадэратар закрытага клуба фаундараў стартапаў U-hub.
— Для працы ў майстармайнд-фармаце мы хочам сабраць моцную групу прадстаўнікоў digital culture, якія стануць тварам і ядром як для сектара агулам, так і для нашай супольнасці, — кажа кам’юніці-менеджарка «Культурнага Коду» Алена Тур.
Запрашаюць далучацца асобаў, якія:
Сустрэчча адбудзецца 14 верасня ў 17:00 СЕТ / 18:00 Мінск. Зарэгістравацца можна тут.
Праект «Культурны Код» фінансуецца Еўразвязам у межах праекта EU4Culture, які рэалізуецца Інстытутам імя Гётэ.