У Крэўскім замку адбудзецца рыцарскі фэст

У суботу, 29 ліпеня, у Крэўскім замку адбудзецца рыцарскі фэст пад назвай «Крэва: на скрыжалях часу».

Сярод цікавостак — выправа «Крэўская варта», узняцце харугвы на дазорнай вежы, рэканструкцыя бітвы месцічаў з непрыяцелямі, дударскі батл і паказ моды ХVІІ стагоддзя.

Праграма:

  • 11.00-11.30 – прыезд гасцей
  • 12.00 – пачатак імпрэзы. Прэзентацыя традыцыі «Крэўская варта», марш да Юравай гары, узняцце харугвы Крэва на дазорнай вежы
  • 12.30 – актыўнасці, фотазоны, выстава артэфактаў
  • 13.00 – у замку рэканструкцыя бітвы крэўскіх месцічаў з непрыяцелямі
  • 13.30 – вобразы ХVІІ ст., “дэфіляда” ўдзельнікаў у гістарычных касцюмах. Міні-лекцыя па модзе і культуры ХVІІ стагоддзя
  • 14.00-15.00 – азнаямленне гасцей мерапрыемства з табарам рэканструктараў, фотазона, актыўнасці, конкурсы, дударскі батл
  • 14.45 – Крэўская выправа (парад удзельнікаў мерапрыемства ад брамы замка да вартавой вежы на Юравай гары)
  • 15.00 – 16.45 – канцэрт, разнастайныя актыўнасці

Будуць арганізаваныя дзіцячая пляцоўка, зона рамеснікаў, майстроў і сувенірныя лаўкі.

Нагадаем, што на тэрыторыі замка каля паўночна-ўсходняй сцяны падчас археалагічных раскопак выявілі рэшткі трэцяй вежы. Кіраўнік экспедыцыі археолаг Алег Дзярновіч пазнаёміць гасцей з адкрыццём і шматлікімі цікавымі фактамі з гісторыі замка.

Квіткі — 5 рублёў.

Дата: 29 ліпеня

Час: з 11.00 да 17.00

Месца: Крэўскі замак, Крэва, Смаргонскі раён, Гродненская вобласць.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.