У палацы эпохі Рэнесансу «Віла Децыюса» ў Кракаве 7 снежня распачнецца фестываль «Культура ў выгнанні. Дні Салідарнасці на Віле Дэцыюса».
Віла, на працягу стагоддзяў вядомая як месца сустрэчы і дыялогу розных культур і традыцый, а таксама як месца, дзе мастакі сустракаліся ў патрыятычным салоне на працягу 26 гадоў, з’яўляецца важнай кропкай на культурнай мапе Цэнтральнай і Усходняй Еўропы і бяспечным месцам для стваральнікаў, якія шукаюць прытулку ад вайны або пераследаў у краінах свайго паходжання.
Фестываль «Культура ў выгнанні. Дні Салідарнасці на Віле Дэцыюса» ствараўся як адказ на цяжкі стан дэмакратычнай апазіцыі ў Беларусі і крызіс дэмакратычных каштоўнасцяў.
У праграме сёлетняга фестывалю аўтарскі шпацыр, майстар-класы па фатаграфіі «Фотаграма і цыянатыпія» з Марыяй Аленай Бонэт, чытанне вершаў і прэзентацыі кніг.
11:00 – 12:30 Аўтарскі шпацыр па Кракаве па слядах беларускай літаратуры.
Падчас прагулкі даведаецеся пра прыгоды беларускага класіка ў Марыяцкай вежы, пра важныя для беларусаў кнігі, выдадзеныя ў кракаўскіх друкарнях, наведаеце мясціны, звязаныя з творчасцю беларускіх пісьменнікаў. Будуць вершы і цытаты ў перакладзе на польскую і беларускую мовы.
Шпацыр будзе весці Зміцер Раманькоў.
Удзел бясплатны, рэгістрацыя па мэйле villa@villa.org.pl.
Месца збору: ля Барбакана, Кракаў
11:00 – 14:00 Майстар-класы па фатаграфіі «Фотаграма і цыянатыпія» з Марыяй Аленай Бонэт
Падчас варштатаў удзельнікі даведаюцца пра дзве старыя і ўнікальныя з’явы ў фатаграфіі. Цыянатыпія — адзін з найпрыгажэйшых метадаў ручнога друку фатаграфій прускага блакіту. Фотаграма — гэта выява, створаная без выкарыстання камеры.
Падчас семінараў вы пазнаёміцеся з гісторыяй і тэорыяй фотаграм і цыянатыпій; убачыце незвычайныя працы вядомых мастакоў і фатографаў, якія выкарыстоўвалі разгледжаныя тэхнікі; навучыцеся рыхтаваць святлоадчувальную фатаграфічную эмульсію; даведаецеся сакрэты выбару інструмента; зробіце уласную фотаграму тэхнікай цыянатыпіі (і, вядома, возьмеце яе з сабой).
Майстар-класы разлічаны на ўсіх людзей, старэйшых за 13 гадоў.
Удзел вольны, рэгіструйцеся па мэйле villa@villa.org.pl.
14:00 – 15:00 Чытанне вершаў з кнігі «Chrząszcz» Яна Бжэхвы
Прэзентуюць серыю перакладаў з польскай мовы на беларускую ў спалучэнні з гучным чытаннем паэмы Яна Бжэхвы «Харшун», якая з’яўляецца цікавай метафарай творчасці на эміграцыі.
15:00 — 16:30 Сустрэча з Андрэем Хадановічам і Уладзімірам Някляевым
Прэзентуюць новую кнігу Андрэя Хадановіча «Дзікае паляванне караля Стаха: вершы да оперы», выбранае «Чалавек шматпавярховы» Чэслава Мілаша і зборнік Уладзіміра Някляева «Без Айчыны».
Уваход вольны.
Месца правядзення фестывалю: Віла Дэцыюса, 28 Lipca 1943 17a, Кракаў.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram