У Харкаве сёння ўшануюць рэпрэсаваных і забітых творцаў Беларусі і Украіны

Сёння ў Харкаве пройдзе «Ноч (не)расстраляных паэтаў», на якой ушануюць памяць рэпрэсаваных і забітых творцаў дзвюх краін.

Беларусы гэтымі днямі па ўсім свеце ладзяць розныя падзеі, каб ушанаваць памяць рэпрэсаваных і забітых творцаў Беларусі. У «чорную ноч» з 29 на 30 кастрычніка 1937 года ў сутарэннях менскіх турмаў і ва ўрочышчы Курапаты пад Менскам было расстраляна болей за 100 беларускіх культурных дзеячаў, сярод якіх было і 22 літаратара. Мы называем гэта «Ноччу расстраляных паэтаў».

Ва Украіне ёсць свая трагічная старонка гісторыі — «Розстріляне Відродження». У 1933 годзе распачалася хваля арыштаў украінскіх творцаў у харкаўскім «Будынку Слова». З 27 кастрычніка па 4 лістапада 1937 года ў карэльскім урочышчы Сандармох на поўначы СССР НКУС расстраляў сотні ўкраінскіх дзеячаў культуры.

Гэтыя злачынствы выканаўцы цынічна прысвяцілі 20-годдзю Кастрычніцкай рэвалюцыі.

С пачаткам поўнамаштабнага ўварвання ўкраінскае «Розстріляне Відродження» ў пэўным сэнсе папоўнілася новымі імёнамі.

30 кастрычніка 2025 года ў бары «Сова» адбудзецца традыцыйная «Ноч (не)расстраляных паэтаў». Узгадаюць падзеі, якія паралельна адбываліся ў нашых краінах, прачытаюць вершы беларускіх і ўкраінскіх аўтараў і ўзаемныя пераклады, ушануюць памяць творцаў і гэтым перакінуць сімвалічны мост між Харкавам, Менскам/Курапатамі, Сандармохам і іншымі шматлікімі месцамі масавых забойстваў савецкай эпохі.

Фармат: паэтычны вечар.

Калі: 30 кастрычніка 2025 года

Дзе: Харкаў, вул. Мыколы Хвылявога, 11

Пачатак: 18:30, уваход вольны

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!