У Гродне пройдзе фестываль тэатраў лялек «Лялькі над Нёманам»

З 18 па 22 верасня ў Гродне пройдзе Міжнародны фестываль тэатраў лялек «Лялькі над Нёманам».

У рамках фестывалю пакажуць 14 спектакляў – 4 з Беларусі, 8 з Расіі, па адным з Узбекістана і Казахстана, якія прымуць удзел упершыню. З Расіі прыедуць тэатры з сямі гарадоў – ад Санкт-Пецярбурга да Сахаліна.

Фестываль тэатраў лялек «Лялькі над Нёманам» упершыню прайшоў у 2013 годзе, наступным годам — у 2014-м — у ім прыняла ўдзел 20 тэатраў з Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы, Літвы, Эстоніі, Сербіі і Балгарыі. Нават у 2022-м беларускіх спектакляў было сем.

Фестываль адкрыецца святочным касцюміраваным шэсцем па вуліцах горада, а закрыецца прэм’ерным спектаклем гаспадара фестывалю — Гродзенскага абласнога тэатра лялек «яЖпринцесса» (16+).

Арганізатарамі фестывалю з’яўляюцца ўпраўленне культуры Гродзенскага аблвыканкама і Гродзенскі абласны тэатр лялек.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!