У Гродне правядуць фестываль графіці «Фарбы Гродна»

Фестываль графіці «Фарбы Гродна» плануюць правесці ў ліпені, — паведамляе тэлеканал «Гродна плюс». 

Пакуль мяркуюць арганізаваць у якасці пляцовак для графіці, напрыклад, 5 фур або іншыя плоскасці.

Там на працягу дня можна будзе легальна ствараць вулічныя малюнкі.

«У Беларусі графіці і муралы рэгулююцца заканадаўствам аб ахове грамадскага парадку і добраўпарадкаванні населеных пунктаў. Нанясенне малюнкаў на будынкі ці іншыя аб’екты без дазволу ад уласніка (ці ЖКГ) лічыцца адміністрацыйным правапарушэннем (як, зрэшты, і ў многіх іншых краінах). Таксама праект трэба ўзгадняць з мясцовымі ўладамі. Могуць спатрэбіцца і іншыя дазволы і ўзгадненні, у залежнасці ад месца», — каментуе навіну тэлеграм-канал Urbanhrodna.

У Мінску некалькі гадоў праходзіў фестываль «Vulica Brasil». Муралы, створаныя ў час яго на вуліцы Кастрычніцкай, сталі адной з цікавостак горада. У Гродне муралаў надзвычай мала, не ў апошнюю чаргу — праз цяжкасці з узгадненнем і любоўю ЖКГ да іх вынішчэння.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!