Дзмітрый Карповіч. Фота: старонка музыкі ў «ВКонтакте»
Гродзенскі панк-музыка Дзмітрый Карповіч памёр 17 верасня 2025 года.
Дзмітрый Карповіч — прадстаўнік панк-сцэны Гродна. Граў у гурце «Твой город». У 2008 годзе музыкант стаяў ля вытокаў стварэння «ДК імя Грэка» — месца, дзе праводзіліся андэграўндныя канцэрты, піша Hrodna.life. Пляцоўка праіснавала да 2012-га. Пасля будынак знеслі для будаўніцтва дарожнай развязкі.
Развітанне з Дзмітрыем Карповічам адбудзецца 19 верасня ў гродзенскім храме Мікалая Цудатворца на вуліцы Філарэта, 1/1, паведамілі ў сацсетках ягоныя знаёмыя.