Гомельскі абласны суд пачынае разгляд крымінальнай справы 61-гадовага барда і музыканта Аляксея Ільінчыка — піша «Вясна». Жыхар Гомеля быў затрыманы летам мінулага года. Падставай для затрымання назвалі «творчую дзейнасць у інтэрнэце». Яго змясцілі ў СІЗА, аднак з-за перанесенага перад гэтым інсульту Аляксей правёў у бальніцы некалькі месяцаў, бо рэабілітацыя пасля хваробы была праблемнай і правы бок цела быў паралізаваны.
Цяпер яму прад’яўленыя абвінавачанні ў паклёпе на Лукашэнку (ч. 2 арт. 367 КК), абразе Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 КК) і распальванні іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы (ч. 1 арт. 130 КК).
Справу разглядае суддзя Аляксей Хлышчанкоў. Судовы працэс праходзіць у закрытым рэжыме.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram