Гэта ўжо другая адмена канцэртаў беларускамоўных гуртоў за месяц – піша гомельскае выданне «Homeldays». Нядаўна быў адменены канцэрт «Бан-Жвірбы», які мусіў адбыцца 24 снежня.
На сваёй старонцы ў фэйсбуку музыкі напісалі: «Наш юбілейны канцэрт не адбудзецца па не ад нас залежных прычынах!».
Гурт «Ягорава гара» выконвае музыку ў стылі фолк, апрацоўваючы традыцыйныя песні Гомельшчыны. Яго стваральнікам з’яўляецца Ігар Архіпаў (псеўданім Ягор Паляшук). Гурт удзельнічаў у фэстах «Купальскае кола», «Берагіня», «Камяніца», «Покліч Палесся».
У 2017 годзе ў Гомелі адбыўся сумесны канцэрт гурта «Ягорава гара» з Іванам Кірчуком.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram