У Гомелі адкрылася выстава «Вока». Самым старажытным экспанатам больш за чатыры тысячы гадоў

У гомельскім філіяле Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Фёдара Шклярава адкрылася выстава «Вока».

У экспазіцыі прадстаўлены археалогія, этнаграфія, творы сучасных мастакоў, а самым старажытным экспанатам больш за чатыры тысячы гадоў.

Экспанат выставы. Фота: facebook/vetkamuseum

На гэтай выставе Веткаўскі музей шукае адказы на загадкі ўласнай культуры:

«Сіла погляду, магія зроку, сурокі. «Недрёманное око». Гаргона, якая позіркам ператварае ў камень. «Не аглядайся!». Вока, зрэнка вока, заплюшчыць вочы, сон як смерць…

Экспанат выставы. Фота: facebook/vetkamuseum

Код зроку — чаму сярод іншых моў культуры ён самы запатрабаваны? Як даўно мы ствараем ідэі, прадметы, дзеянні, вобразы, жадаючы кіраваць наймацнейшым нашым (і чужым) органам? Як даўно мы вынаходзім спосабы засцерагчыся ад пранізлівага погляду?

Экспанат выставы. Фота: facebook/vetkamuseum

Чаму мы носім пацеркі? Чаму ўзор на ручніку называецца «Вароннія вочы»? Навошта галава крумкача выразана над акном?

Экспанат выставы. Фота: facebook/vetkamuseum

На што натхняе вобраз вока сучаснага мастака?»

Экспанаты выставы. Фота: facebook/vetkamuseum

Выстава будзе працаваць да восені.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!