У Беластоку прайшоў кніжны кірмаш з удзелам беларускіх выдаўцоў — фотафакт

З 17 па 19 красавіка ў Беластоку праходзіў кніжны кірмаш. Дзякуючы зацікаўленню з боку беларускіх незалежных выдаўцоў, якія працуюць у эміграцыі, і ініцыятыве Цэнтра беларускай культуры ў Беластоку ў рамках кніжнага кірмашу аднавіўся «Салон незалежных беларускіх выдаўцоў».

Кніжны кірмаш у Беластоку. Фота: facebook/jaroslaw.iwaniuk

Кірмаш для беларускіх выдаўцоў прайшоў вельмі паспяхова.

Кніжны кірмаш у Беластоку. Фота: facebook/jaroslaw.iwaniuk

«Наш стэнд наведалі сотні чытачоў, якія набылі сотні кніг. Мы правялі дзесяткі размоваў. Нарадзілася новыя ідэі на будучыню. Будзем імкнуцца іх рэалізаваць», — паведаміў у сацсетках выдавец Kamunikat. org Яраслаў Іванюк.

У працы кніжнага кірмашу ў Беластоку ўзялі удзел каля 15 беларускіх выдавецтваў і выдавецкіх ініцыятываў, якія працуюць за мяжой, таксама прайшлі аўтограф-сесіі цэлага шэрагу беларускіх аўтараў.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!