У Беластоку адкрыецца беларуская кнігарня Kamunikat.shop

На першым паверсе Цэнтра беларускай культуры ў Беластоку адкрыецца кнігарня Kamunikat.shop.

Гэта ўжо другі стацыянарны пункт продажу беларускіх кніг Kamunikat.shop пасля варшаўскай кнігарні ў Цэнтры беларускай салідарнасці (ul. Oleandrów, 6/2), якая працуе ад канца красавіка 2026 года.

На паліцах новай кнігарні з’явіцца шырокі выбар літаратуры перадусім на беларускай мове, а таксама пераклады беларускай літаратуры на польскую мову.

Адкрыццё кнігарні Kamunikat.shop будзе суправаджацца прэм’ерай беларускага выдання кнігі Анэты Прымакі-Онішк «Камяні мусілі паляцець. Зацёртая мінуўшчына Падляшша» ў перакладзе Наталлі Русецкай. Сустрэчу правядзе Яраслаў Іванюк.

У гэты вечар можна будзе таксама набыць кнігу Анэты Прымакі-Онішк «Бежанства 1915. Забытыя ўцекачы» ў польскай і беларускай моўных версіях.

Адкрыццё кнігарні адбудзецца 8 верасня у 18:00 у Цэнтры беларускай культуры ў Беластоку, вул. Варшаўская, 1а.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!