У Беларускім тэатры лялек адбылася прэм’ера дзіцячага спектакля рэжысёра Яўгена Карняга «Проданный смех»

Спектакль створаны па матывах казачнай аповесці «Цім Талер, або прададзены смех» Джэймса Круса.

Яўген Карняг з’яўляецца аўтарам інсцэніроўкі, рэжысёрам, харэографам спектакля. Таццяна Нерсісян – мастачка, а Кацярына Аверкава – кампазітар. Гэтая зорная пастановачная каманда ўжо выпусціла «Шлюб з ветрам», «Пачупкі», а таксама «Нататкі юнага доктара» паводле твораў Міхаіла Булгакава.

Фота: фэйсбук Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек.

Гэта трэцяя праца аўтара на сцэне Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек пасля «Інтэрв’ю з ведзьмамі» і «Нататак юнага доктара» і яго першая пастаноўка, зробленая адмыслова для дзяцей. Нагадаем, што Яўген Карняг быў прыняты ў штат тэатра летам гэтага года.

Фота: фэйсбук Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек.

Прэм’ерныя паказы адбыліся 24 і 25 снежня 2022. Наступны спектакль запланаваны на 5 студзеня.

 

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!