Фота: t.me/etnaby
У Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту сёння сабраліся госці, каб разам сустрэць свята «Гуканне вясны».
Арганізатары падкрэслілі, што галоўная мэта — захаваць сувязь пакаленняў праз жывыя традыцыі.
«Гуканне вясны» – абрадавае дзейства, звязанае з адмыканнем і абуджэннем зямлі, набліжэннем цяпла. У розных куточках Беларусі пачыналі гукаць вясну ў свой час – падчас масленічнага тыдня ці на Саракі, з прылётам жаваронкаў ці на Дабравешчанне.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram