У Беларускім дзяржаўным акадэмічным тэатры юнага гледача пакажуць спектакль «Палачанка» пра гісторыю Рагнеды і Уладзіміра

4, 5 і 6 лістапада тэатр юнага гледача запрашае на прэм’еру спектакля «Палачанка» — легенду пра каханне па матывах п’есы Аляксея Дударава. Спектакль ідзе на беларускай мове і расказвае легенду пра ўзаемаадносіны Рагнеды і Уладзіміра – «тое, што ведае кожны са школьнай лавы, і тое, што выклікае невыносны боль за лёсы многіх беларусаў таго часу», — пішуць пра спектакль у сацсетках.

Спектаклі на беларускай мове ды яшчэ і пра беларускую гісторыю цяпер рэдкасць у тэатры юнага гледача. Дырэктарка тэатра Вера Палякова-Макей адмовілася працаваць выключна на беларускай мове. Напрыклад, у афішы за кастрычнік на беларускай мове — толькі два спектаклі.

Рэжысёрка спектакля Таццяна Самбук — выпускніца Інстытута культуры ў Пецярбургу. З 2019 года — рэжысёрка тэатральнага праекта «ТриТформаТ» (Мінск), з 2022-га працуе ў Беларускім ТЮГу. Сярод яе апошніх спектакляў — «Альпы. Сорок первый» па матывах «Альпійскай балады» Васіля Быкава, «Женя + Таня = Любовь» па матывах «Яўгенія Анегіна» Аляксандра Пушкіна, «Не Ёжик»…

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!