Фота ілюстрацыйнае: belarus.travel
У Беларусі распрацавалі новы турмаршрут — «Арганная музыка ў сэрцы Гродзенскай вобласці». Першая экскурсійная група адправіцца па ім 8 лістапада, паведаміў дырэктар Ваўкавыскага раённага турыстычнага інфармацыйнага цэнтра Ягор Гіз.
Маршрут уключае экскурсіі па храмах Навагрудскага, Ваўкавыскага і Зэльвенскага раёнаў, у кожным з якіх гучыць арганная музыка. У іх ліку — Касцёл Святога Міхаіла ў Навагрудку, Касцёл Святога Яна Хрысціцеля ў Воўпе, Касцёл Святога Яна Хрысціцеля ў Мсцібаве, Касцёл Святога Вацлава ў Ваўкавыску, Касцёл Святога Юрыя ў Крамяніцы.
Спецыялісты вывучаць водгукі экскурсантаў, прапановы, як далей развіваць гэтую ідэю.
Арганная культура на Гродзеншчыне даўнюю традыцыю. Гродна, Навагрудак, Іўе – гэтыя гарады сталі цэнтрамі арганнага жыцця Беларусі. Кожны год тут праходзяць фестывалі, камерныя вечары і міжнародныя канцэрты з удзелам вядомых выканаўцаў з усяго свету. Напрыклад, фестываль Ars Magna Organi гэтым летам ахапіў адразу некалькі гарадоў. Канцэрты ў рамках гэтага музычнага форуму прайшлі ў Навагрудку і Іўі, напоўніўшы старажытныя касцёлы гукамі музыкі.
У галоўным цэнтры арганнага жыцця вобласці — Гродне — праходзіць адзін з самых значных музычных праектаў краіны – свята арганнай музыкі «Арганы Еўропы гучаць у Гродне».
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram