Конкурс «Пазнай Беларусь» праводзіцца штогод Міністэрствам спорту і турызму сумесна з Нацыянальным агенцтвам па турызме.
У конкурсе 13 розных намінацый, выбіралі лепшыя фатаграфію, экскурсавода, мерапрыемства, рознага кшталту аб’екты турызму, санаторый, туркампанію, аграсядзібу і таму падобнае.
У намінацыі «Музей года» лаўрэатам стаў Музей Вялікай айчыннай вайны ў Мінску (які, дарэчы, па афіцыйных звестках паказвае і лепшы вынік па наведванні).
Дыпломы атрымалі Мірскі замак і Гродзенскі гісторыка-археалагічны музей. Граматамі адзначылі Лошыцкую сядзібу і музейны комплекс «Дудуткі».
Дарэчы, па выніках 2023 года лаўрэатам стаў музей-запаведнік «Нясвіж».
Сярод раённых (гарадскіх) музеяў лепшым назвалі Дзіцячы музей — філіял Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка.
У намінацыі экалагічнага турызму лаўрэатам стаў Бярэзінскі біясферны запаведнік, у прамысловага турызму — мінская фабрыка «Камунарка», а ў рэлігійным турызме — Свята-Елісавецінскі жаночы манастыр.
Гісторыя конкурсу, які называюць турыстычным «Оскарам», пачалася ў 2003 годзе з 50 заявак, сёлета іх было 1772, і гэта амаль у два разы больш, чым у 2023 годзе.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram