Творцы з Польшчы, Беларусі і Украіны на варшаўскай выставе паразважаюць над канцэпцыямі ўяўлення, сну і цялеснасці

13 сакавіка ў Варшаве адкрыецца групавая выстава «Анірычная рэальнасць», у якой прымае ўдзел 17 мастачак і мастакоў з Польшчы, Беларусі і Украіны.

Выстава «Анірычная рэальнасць» прыводзіць гледача ў прастору даха –  маргіналізаванае, схаванае, якое існуе часцей за ўсё па-за зонай штодзённасці чалавека.

«Aнiрычная рэчаiснасць» — гэта творчы пошук сямнаццаці мастачак i мастакоў з Польшчы, Беларусi i Украiны, у творах якіх мы знаходзім спелую тэорыю над-аб’екта, дзе вырашальную ролю адыгрывае канцэпцыя ўяўлення, сну і цялеснасці. Гэтыя тры трансцэндэнтныя кампаненты складаюць кіруючую нітку і з’яўляюцца сувязным звяном у сукупнасці мастацкіх пошукаў, якія прыводзяць да адкрыцця ролі цела ў тым, што мы называем быццём у свеце. Праз цела мы размяшчаемся ў навакольным асяроддзі: мы можам існаваць сярод аб’ектаў свету менавіта таму, што яно ў нас ёсць. Увасабленне таксама азначае, што мы нейкім чынам звязаны з аб’ектамі і можам узаемадзейнічаць з імі, таму што такім чынам мы надаём аб’ектам значэнне. Гэтыя разумовыя працэсы, пачатыя Дэкартам, затым распрацаваныя Хайдэгерам, а далей — Морысам Мерла-Понці, вядуць мастацкае бачанне мастачак i мастакоў у арганізаваную куратарамі прастору на гарышчы, дзе прадметы ўвасабляюць мiж iншым патрыярхат, каланіялізм, эйблiзм, якія выклікаюць для непрывілеяваных людзей пачуццё пагрозы. Адначасова на гарышчы захоўваюцца сакрэты – страхі пра цела, звязаныя з нарматыўнасцю і адхіленнем ад яе.

У аснову канцэпцыi выставы, распрацаванай Вольгай Мжэльскай і Міхалам Йерэмі Стшалецкiм, леглi перш за ўсё думкi французскага філосафа Гастона Башляра, звязаныя з чалавекам i яго пачуццямi, тэорыяй вобраза i ўяўлення.

Артысткi і артысты: Аляксандр Адамаў, Бартэк Аробаль Кацемба, Ян Башак, Міхал Бугальскі, Ксаверый Дэскур, Варфаламей Фліс, Канаплёў + Лейдзік, Іда Каркашка, Аляксандр Казела, Даніэль Катоўскі, Магдалена Круль, Караліна Маеўска Фрайінг, Ян Можжынскі, Магдалена Лапіньска-Розенбаум, Васіліса Паляніна, Наташа Шультэ, Ліліяна Зеіц.

Дата: 13 сакавіка
Час: 19:00
Месца: ???_???_?????? (poddasze), вуліца Emilii Plater, 14. Варшава.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!