Музыканты з "Сербскага нажа". Фота: сацсеткі гурта.
У нядзелю, 22 лістапада, у варшаўскім клубе 2Koła адбудзецца вялікі супольны канцэрт, дзе адразу тры беларускія праекты прэзентуюць свае новыя альбомы. Вечар аб’яднае розныя адценні незалежнай беларускай сцэны — ад шаманскага арт-постпанку і меланхалічнай альтэрнатывы да змрочнай электронікі і колдвэйву.
Serbski Nož — адна з адметных беларускіх пост-панк-камандаў у эміграцыі. Гурт вядомы сваім нестандартным гучаннем на стыку пост-панку і арт-року. Да гэтага канцэрту каманда пашырыла склад да пяці ўдзельнікаў і ў новай канфігурацыі прэзентуе свой трэці альбом «Carstva», які выйшаў на мінулым тыдні. Самі музыкі апісваюць пласцінку як «ціхі і ўдумлівы, па-свайму меланхалічны» запіс, у якім «адначасова радасць і туга прыняцця свайго становішча. Гэта і развітанне, і сустрэча. Гэта шум маўчання, бясконцы, як кропка».
Peresadka v Stambule — праект музыкаў Serbski Nož, «Ковельскіх Псоў» і The Tranzistorz. Хлопцы граюць рытмічны пост-панк з рэфлексійнымі тэкстамі — пра экзістэнцыйныя рэчы і пошук свайго месца. На сцэне 2Koła гурт правядзе жывую прэзентацыю свайго першага паўнафарматнага альбома «self-titled» — новы раздзел у гісторыі праекта і свежы матэрыял у жывым гучанні.
Baisan — трансгранічны дуэт неанавай электронікі, у якім голас гурта Sož паэт і музыка Алесь Плотка (Baisan) стварае музыку разам з андэграўндным саўнд-прадзюсарам Frantisz. На канцэрце адбудзецца прэм’ера іх альбома «Čorny śnieh». Гэта будзе адзіны выступ праекта ў Варшаве — ужывую з гуртом.
Час і месца падзеі: клуб 2Koła, Варшава (вул. Tunelowa, 2B), пачатак — а 19.00. Квіткі — тут.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram