Падчас рэпетыцый. Фота: Kanaplev+Leidik
Юра Дзівакоў і Андрэй Саўчанка прыадкрыюць рэжысёрскія кухні праз розныя фарматы і накірункі працы з матэрыялам у абмежаваных часам і прасторай умовах пры пастаянным узаемадзеянні. Тутэйшы тэатр запрашае ўбачыць знутры працэс стварэння рэжысёрскіх канцэпцый 11 лютага ў Старамейскім доме культуры.
1 фаза — 30 хв — (выбар рэжысёраў) будуецца праз абраны матэрыял, тэкст, аўтара — мастацкі альбо немастацкі твор ці з’яву. У першай спробе рэжысёры звернуцца да біблейскай Кнігі Ёва.
2 фаза- 30 хв — адмыслова запрошаныя госьці (у гэты раз — Kanaplev+Leidik) робяць з часам, прасторай, рэжысёрамі тое, што ім захочацца і прыдумаецца, таксама як і рэжысёры да сустрэчы не раскрываючы дэталяў.
3 фаза — 30 хв — (выбар гледача) — у гэтай частцы варыянты таго, што будзе адбывацца, задаюць гледачы. Можна задаць пытанні, узяць слова, ператварыць прастору, альбо зрабіць ці прапанаваць тое, што нараджаецца тут і зараз.
Пры тым, што рэжысер камунікуе з вялікай колькасьцю людзей, гэта выключна самотная дзейнасць. Ты увесь час вядзеш бойку з самім сабой і з сусветам. У сабе ты мусіш не даць згаснуць агню, без якога амаль немагчыма запальваць іншых і асвятляць працэсы. Гэтак ці інакш рэжысёру прыходзіцца ўзаемадзейнічаць з сусветам, прымаць ягоныя выклікі, імпульсы, ўдары, улічваць законы. Часам неабходна адстойваць сваё права быць. Разам з тым, рэжысёр здольны ствараць свой сусвет і праз сваё выказванне дасылаць гэтаму свету свае сігналы.
Колькасць месцаў абмежаваная.
Рэгістрацыя: 792507224; tutejshyteatr@gmail.com ці тэлеграм-канал.
Данаты ад 100 злотых.