Традыцыйнае свята «Тры каралі» адзначылі на Гродзеншчыне, дзе яно мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці Беларусі

Сёння — 6 студзеня — каталіцкае свята «Тры Каралі», якім заканчваюцца Каляды. У гэты дзень згадваюць пакланенне мудрацоў з Усходу, што прынеслі Дзіцятку Езусу свае дары: золата, ладан і смірну. Касцёльная традыцыя называе гэтых мудрацоў Каралямі, а іх пакланенне сімвалізуе пачатак Божага Аб’яўлення.

Традыцыйна напярэдадні свята ўсе дамы, пазначаныя крыжыкамі і імёнамі трох каралёў, абыходзілі калядоўшчыкі, апранутыя ў экзатычныя «ўсходнія» ўбранні. Адзін з «каралёў», калі строга прытрымлівацца звычаяў, мусіў чарніць сабе твар, бо адзін з вешчуноў быў чарнаскуры. Як і калядоўшчыкі, «каралі» спявалі традыцыйныя калядкі, а ўзамен атрымлівалі ад добрых гаспадароў пачастунак.

Тэлеграм-канал Лідскага цэнтра культуры і народнай творчасці падзяліўся здымкамі і відэа са святкаванняў у вёсках Лідчыны.

Каталіцкае свята «Тры Каралі» ў вёсках Лідчыны. Скрын відэа.
Каталіцкае свята «Тры Каралі» ў вёсках Лідчыны. Фота: t.me/centrkultury.

У 2024 годзе святу «Тры каралі» на Гродзеншчыне нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Дарэчы, традыцыю свята пры зацвярджэнні статуса прадстаўлялі спецыялісты Лідскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!