«Масленіца» ў Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту. Фота: etnaby
У Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту 1 сакавіка святкавалі «Масленіцу» — старажытнае славянскае свята провадаў зімы і сустрэчы вясны, з якім звязаны звычай пячы бліны і спальваць пудзіла зімы. Запрашаючы на свята, арганізатары абяцалі, што славянскі дух сустрэнецца з рок-н-ролам, а бліны — з драйвам.
І ў іх атрымалася. У музеі пад адкрытым небам правялі рэканструкцыі традыцыйных абрадаў «Пахаванне Дзеда» (адроджаны з Гарадоцкага раёна) і «Наведванне маладухі».
Адбылося музычнае шоу. Хэдлайнерам былі легендарныя Варгін і рок-гурт KaS.
І напрыканцы — вогненны фінал, на якім спалілі пудзіла Марэны — багіні смерці, зімы і разбуральнай сілы прыроды.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram