Naviband, адзін з самых яскравых гуртоў беларускай сцэны, прэзентавалі новы альбом «Адліга». Гэта шосты студыйны альбом гурта, які ствараўся некалькі гадоў. Naviband сталі крыху больш электроннымі, але захавалі акустычы гітарны індзі-гук.
«Адліга» — гэта музычная гісторыя пра адраджэнне, пра імкненне да жыцця пасля працяглага сну. Ад ночы да світання, ад зімы да вясны, ад замаразкаў да адлігі. Калi абавязкова Загляне Сонца нават у самыя цёмныя часы», — так кажуць пра новую плытку музыкі.
У складанку ўвайшлі галоўныя беларускія хіты 2024-га — «Мама», «Прабач», «Лістапад», а таксама песні, запісаныя ў калабарацыі: «Маё каханне» з Шурай Бі-2, «Артэфакт» з беларускай спявачкай Palina, «Караблі», запісаная на беларускай і грузінскай мовах разам з самым вядомым грузінскім гуртом MGZAVREBI.
«Адліга» — гэта маленькае жыццё, якое вы пражываеце разам з гуртом, адчуваючы сум і пакуту, радасць і шчасце, надзею і веру. Менавіта да надзеі ў канцы гэтай гісторыі мы абавязкова і прыходзім», — кажуць Арцём Лук’яненка і Ксенія Жук.
«Альбом уключае перажыванні падзей, якія адбыліся за апошнія некалькі гадоў з усімі намі, з гуртом, з кожным паасобку, са слухачамі на радзіме і за яе межамі. Эміграцыя, вайна, падзеі ў Беларусі і забарона нашай музыкі ў роднай краіне. Таму, каб перадаць усю палітру гэтых эмоцый, альбом мы запісвалі практычна ў дарозе, у розных краінах і лакацыях», — дадаюць яны.
Гурт запісаваў плытку на працягу двух гадоў з дапамогай партатыўнай студыі падчас канцэртнага тура па Еўропе і ў трох асноўных месцах:
У «Адлізе» музыкі дазваляюць сабе асцярожна адысці ад поп-гучання ў бок электронікі і прыгожа аранжыраваных пошукаў («Вяртайся», «Арыён», «Цёмная вада», «Стрэламі», «Артэфакт»), але захоўваюць і абапіраюцца на «чыстую» фірменную гітарную матрыцу.
Прадзюсарам альбома выступіў Аляксандр Табольскі, пры супрадзюсарстве Віталя Целязіна, Улада Фраймана, Яраслава Таміла, Ксеніі Жук і Арцёма Лук’яненкі.
Альбом даступны на ўсіх лічбавых платформах, а таксама выйдзе на вініле.
Вялікая канцэртная прэзентацыя адбудзецца ў Варшаве 24 траўня, клуб Progresja. Квіткі можна набыць тут.
Слухаць новую плытку тут.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram