Тэлеграм-канал «Спадчына» аднавіў сваю працу

Тэлеграм-канал «Спадчына», прысвечаны пытанням захавання і аднаўлення архітэктурнай і гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі, вяртаецца да былой актыўнасці. У месэнджары з 10 красавіка апублікаваны ўжо з дзясятак пастоў, што сведчыць пра паўнавартаснае вяртанне медыя.

У сацсетках вядоўцы вядомага тэлеграм-канала Уладзіслава Чаховіча з’явілася паведамленне пра яго пераезд у Літву. Блогер, рэдактар беларускай Вікіпедыі, архітэктар пазначыў, што цяпер ён жыве ў Вільнюсе.

Нагадаем, што напрыканцы мінулага года Уладзіслаў Чаховіч быў затрыманы і асуджаны да 13 сутак адміністрацыйнага пакарання за рэпосты з «экстрэмісцкіх рэсурсаў». Яго затрымалі ў снежні 2022 года. Пасля вызвалення актывіста ў 2023 годзе праца тэлеграм-канала, які вёў Чаховіч, была пастаўлена на паўзу.

Сёння, калі блогер у бяспецы, «Спадчына» пачынае новы дазор.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.