Тихановская: Верю, что придет день, когда мы сможем назвать Беларуси действительно независимой и свободной

Светлана Тихановская обратилась к беларусам по случаю Дня незавивисмости, отмечаемого 3 июля. Она выразила надежду, что день, когда беларусы смогут назвать свою страну действительно независимой и свободной наступит скоро.

«3 ліпеня мы адзначаем вызваленне Мінска ад нацысцкай акупацыі і ўшаноўваем тых, хто аддаў жыццё, каб Беларусь была вольнай.

Гэтая дата павінна заставацца ў нашай памяці. Яна нагадвае, якой страшнай цаной даюцца мір, бяспека і права народа жыць на сваёй зямлі.

І таму сёння асабліва важна задумацца: якой мы хочам бачыць Беларусь?

Для мяне гэта краіна, дзе чалавек не баіцца сказаць, што думае. Бацькі не чакаюць гадамі дзяцей з турмаў. Дзе можна спакойна гадаваць дзяцей, размаўляць на сваёй мове і планаваць будучыню, не думаючы, што тваю зямлю выкарыстаюць у чужой вайне. Дзе людзі не вымушаныя з’язджаць і потым баяцца вярнуцца дадому. Дзе не трэба выказваць сваё меркаванне за замкнутымі дзвярамі.

Але сёння ўсё інакш. І многія з вас адчуваюць гэта кожны дзень: боль ад разлукі, стому ад чакання, трывогу за родных. І да таго ж на нашай тэрыторыі размяшчаюць расійскую зброю і ваенную інфраструктуру. Беларускія аэрадромы, дарогі і прадпрыемствы выкарыстоўваюцца ў інтарэсах Расіі. Кожны такі аб’ект робіць Беларусь менш бяспечнай — ставіць пад пагрозу і людзей у краіне, і нашых суседзяў.

Беларусы не падтрымліваюць гэтую вайну і ніколі не давалі згоды на тое, каб нашая зямля выкарыстоўвалася для нападаў на Украіну. Адказнасць за гэта нясуць рэжым Лукашэнкі і Расія.

Незалежнасць пачынаецца з простых рэчаў: магчымасці жыць дома і выхоўваць дзяцей, размаўляць на сваёй мове, выбіраць уладу і ведаць, што ніхто не распараджаецца тваёй краінай замест цябе.

Менавіта такой Беларусь і павінна быць: без бясконцых рэпрэсій, без расійскай ваеннай прысутнасці і саўдзелу ў вайне. Беларусь, якая з’яўляецца бяспечным домам для свайго народа і самастойна вызначае сваю будучыню.

Я ведаю, што прыйдзе дзень, калі мы зможам назваць нашую краіну сапраўды незалежнай і свабоднай, прыйдзе неўзабаве. А слова «вызваленне» застанецца ў нашай памяці пра мінулае, а не будзе сучаснай патрэбай», — говорится в обращении.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!