Тихановская: В университетах должны учить думать, а не молчать

В университетах должны учить думать, а не молчать. Задача вузов — быть местами науки и развития, а не инструментами госконтроля. Об этом заявила Светлана Тихановская в своем обращении по случают Дня студента.

«Студэнцтва — гэта вельмі важны час у жыцці чалавека. З аднаго боку, гэта магчымасць навучыцца тонкасцям будучай прафесіі, але з іншага — гэта час, калі чалавек упершыню сутыкаецца з дарослым жыццём, атрымлівае больш самастойнасці і адказнасці. Гэта час задаваць пытанні, спрачацца, шукаць адказы, знаходзіць аднадумцаў і вырашаць, якім будзе жыццё. Універсітэт павінен быць месцам, дзе не баяцца думаць, дзе шануюць розныя погляды і дапамагаюць раскрыць свае здольнасці.

Але сёння ў Беларусі студэнты часта сутыкаюцца не з падтрымкай, а з ціскам. Іх могуць адлічыць за грамадзянскую пазіцыю, запалохваць і пераследаваць за погляды і сувязі з незалежнымі ініцыятывамі. Універсітэцкае жыццё падпарадкоўваюць ідэалагічнаму кантролю, а замест падтрымкі і свабоднай дыскусіі маладыя людзі сутыкаюцца з шэрагам абмежаванняў.

У гэтым годзе беларускія ўлады прызналі Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт у Вільні «экстрэмісцкай арганізацыяй». Пасля гэтага ў Беларусі прайшлі больш за 60 ператрусаў, а паводле праваабаронцаў, хваля рэпрэсій закранула прынамсі 175 чалавек — студэнтаў, выпускнікоў, супрацоўнікаў універсітэта і іх родных. Гэта пераслед моладзі, якая проста жадае атрымаць адукацыю і будаваць сваю будучыню.

Праблемы не абмяжоўваюцца рэпрэсіямі. Студэнты, якія вучацца на бюджэце, пасля заканчэння ўніверсітэта павінны адпрацаваць два гады па размеркаванні, часта не маючы магчымасці самастойна выбраць месца працы. Універсітэты мусяць штомесяц праводзіць два-тры мерапрыемствы з ідэалагічнага календара і справаздачыцца пра іх. За апошнія гады вайсковыя кафедры адкрылі ў чатырох універсітэтах, у некалькіх ВНУ працуюць цэнтры навучання кіраванню беспілотнікамі. Ці гэта мы ўяўляем, калі думаем пра «шчаслівыя студэнцкія гады»?

Універсітэты – гэта месцы навукі і развіцця, а не інструменты дзяржаўнага кантролю. Там павінны вучыць думаць і развівацца, а не маўчаць. Студэнты — гэта людзі, ад якіх залежыць будучыня Беларусі. І наша задача — стварыць краіну, у якой яны захочуць вучыцца, працаваць, ствараць новае і заставацца», — говорится в обращении.