Светлана Тихановская. Фото: t.me/CabinetBelarus
Светлана Тихановская поздравила Кароля Навроцкого с победой во втором туре президентских выборов в Польше.
«Поздравляем Кароля Навроцкого с победой на президентских выборах! Пусть Польша всегда будет сильной, свободной и верной своим ценностям. Мы рассчитываем на сотрудничество ради свободной Беларуси и безопасной Польши», — разместила она в Х пост на польском языке.
Напомним, во втором туре президентских выборов в Польше победу одержал Кароль Навроцки, поддерживаемый оппозиционной «ПиС». Он набрал 50,89%. Его соперник от правящей коалиции Рафал Тшасковски получил 49,11% голосов. Разница между кандидатами составила чуть меньше 370 тыс. голосов.
Дополнено 11:10
Офис Светланы Тихановской опубликовал ее расширенное заявление по поводу выборов в Польше.
«Я ўважліва сачыла за тым, як праходзілі выбары ў Польшчы, і шчыра захаплялася. Нашыя суседзі зладзілі празрысты палітычны працэс, дзе кожны голас меў вагу, дзе ўлічваліся меркаванні кожнага чалавека, дзе медыя свабодна асвятлялі не толькі вырашальны дзень барацьбы паміж Каралем Наўроцкім і Рафалам Тшаскоўскім, але і ўвесь электаральны перыяд.
Менавіта такія выбары — гэта тое, за што мы адвакатуем. Тое, што мы бачым асновай для дэмакратычнай Беларусі. Польшча паказала прыклад, як павінна насамрэч працаваць выбарчая сістэма: разнастайныя кандыдаты ў першым туры, дзе кожная катэгорыя грамадзянаў мае свайго прадстаўніка і свой голас, які не перапыняюць, адкрытыя дэбаты, сумленная палітычная канкурэнцыя. Тут лічаць галасы да апошняй сотай працэнта і не баяцца змены ўлады, нават калі спаборнічаюць палітычныя апаненты з прынцыпова рознымі поглядамі.
Гэтыя выбары паказалі рэкордную яўку для Польшчы — людзі ведалі, што іх голас не скрадуць, не падробяць, не выкінуць у сметніцу. Таму больш за 70 адсоткаў палякаў узялі ўдзел у гэтым важным працэсе і ўсталявалі рэкорд яўкі ў суверэннай гісторыі. Але няма сумневаў: на першых сапраўды дэмакратычных выбарах прэзідэнта ў Беларусі гэты адсотак будзе яшчэ вышэйшы.
Мае шчырыя віншаванні Каралю Наўроцкаму! Я ўпэўненая, што разам з абраным прэзідэнтам Польшчы мы пабудуем такія ж моцныя і плённыя адносіны. Польшча заўсёды разумела нас, падтрымлівала ў цяжкія часы — і я спадзяюся, што мы гэтае партнёрства ўмацуем», — заявила она.