Тихановская: «Я ведаю, што мы пераможам. Я ведаю, што Украіна пераможа»

Светлана Тихановская в годовщину начала полномасштабного российского вторжения в Украину записала видеообращение к беларусам, выразив уверенность в победе Украины и также в том, что Беларусь станет свободной и демократичной. Она назвала прошедший год очень тяжелым. Однако, за этот год, по ее словам, беларусы проявили себя, осознали национальные интересы. Тихановская поблагодарила беларусов за помощь и поддержку Украине, а также за то, что они не забывали о политзаключенных и поддерживали друг друга. Приводим текст выступления.

«У гэты дзень год таму пачалася вайна. Увесь свет прачнуўся з навінамі пра тое, што Расія ўварвалася на тэрыторыю Украіны. Украінцы прачнуліся ад гукаў сірэнаў і выбухаў ракетаў, а беларусы прачнуліся с адказнасцю, што гэтыя ракеты ляцяць з тэрыторыі нашай краіны, хаця мы супраць гэтай вайны. Я ведаю, што яшчэ год таму да 24 лютага мы думалі: горш быць ужо не можа, а з ранку даведаліся — можа.

У дадатак да рэпрэсіяў і ўнутрыпалітычнага крызісу мы ледзьве не ператварыліся ў міжнародных ізгояў. Беларусы за мяжой пачалі сутыкацца з праблемамі і дыскрымінацыяй. Людзі ў Беларусі з-за крызісу трапілі пад скарачэнні на працы, цэны кожны дзень раслі. Хтосьці быў вымушаны вывозіць сваі сем’і і бізнесы. Хтосьці быў звольнены ці арыштаваны за сваю антываенную пазіцыю.

Мы развіталіся с дзясяткамі нашых ваяроў, якія баранілі годнасць Беларусі ва Украіне: Ілля Хрэнаў, Аляксей Скобля, Дзмітры Апанасовіч, Дзмітры Рубашэўскі, Канстанцін Дзюбайла, Павел Суслаў, Іван Марчук, Васіль Парфянкоў, Васіль Грудовік, Вадзім Шатраў, Міхась Шавельскі, Аляксей Вешчавайлаў, Аляксей Аўдзеенка, Эдуард Лобаў і іншыя героі вольнай Беларусі.

Напэўна, гэта быў адзін з самых цяжкіх гадоў у нашым жыцці. Але мы здолелі его пераадолець. За гэты год мы шмат здабылі, мы лепей даведаліся адно аднаго, высветлілі, што мы можам куды больш, чым думалі. Мы змаглі даказаць, што беларусы — не рэжым, як і не Расія, кожны дзень дапамагалі адно аднаму і Украіне, заставаліся спагадлівымі да чужога болю, нягледзячы на ўласны боль. Мы яшчэ раз убачылі, колькі герояў сярод нас. Нашыя смелыя партызаны, якія ў адзіночку спынялі вайсковыя эшалоны. Нашыя добраахвотнікі. Нашыя валанцёры ва Украіне і Беларусі, дзясяткі тысяч людзей, якія дасылалі інфармацыю ў «Беларускі гаюн». Кожны з вас рызыкаваў, каб выратаваць чыёсьці жыццё.

Нягледзячы на ўласные праблемы, вы працягваеце падтрымліваць палітвязняў і іх сем’і. Вы ладзіце мітынгі па ўсім свеце, збіраеце гуманітарную дапамогу, распавядаеце праўду пра Беларусь тым, хто яшчэ яе не ведае: і сваякам, якія глядзяць тэлевізар, і ўладам розных краін.

Можа, часам падаецца інакш, але за гэты бязлітасны год мы зрабілі вельмі шмат. Мы вывучылі, што ў нас ёсць і свае нацыянальныя інтарэсы. Зразумелі, што часам трэба не толькі дапамагчы іншаму, але і абараніць сваё. Усвядомілі, што мы – асобная краіна, і нам не патрэбныя ніякія старэйшыя браты.

Дарагія беларусы і беларускі. У гэтую дату я хачу сказаць вам вялікі дзякуй за тое, што вы ёсць. За вашую сілу і чалавечнасць. За тое, што застаяцеся на баку дабра. За тое, што для вас не існуе фразы «всё не так однозначно».

Хачу абняць вас і сказаць: я ганаруся тым, якімі людзьмі мы становімся ў гэтых складаных умовах. Ганаруся быць адной з вас. Ганаруся казаць: мы — беларусы. Асабліва пасля гэтага года. Мы з вамі пабачым нашу краіну свабоднай і дэмакратычнай. І я ведаю, што мы пераможам. Я ведаю, што Украіна пераможа. Я ведаю, што Беларусь жыве і будзе жыць вечна».

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.