Фото: t.me/KalinouskiPolk
Сегодня — день создания Полка Калиновского. Эта дата когда-нибудь войдет в учебники истории. Об этом заявила Светлана Тихановская.
«Сёння — дзень заснавання Палка імя Кастуся Каліноўскага, і гэтая дата ўжо стала часткай нашай новай гісторыі. Гісторыі выбару на карысць адказнасці і годнасці. Беларускія добраахвотнікі — нашыя сучасныя героі. Яны заглянулі злачынцу ў вочы і не пабаяліся пайсці туды, дзе рызыка і смерць. І яны зрабілі так, бо сумленне не дазваляе быць абыякавым.
Беларусы заўсёды былі на баку праўды і справядлівасці, і ў чарговы раз даказалі, што прынцып «мая хата з краю» не пра беларусаў. Беларусы валанцёраць па ўсёй Украіне і за яе межамі. Беларусы збіраюць гуманітарную дапамагу ў розных краінах, беларусы данацяць, ствараюць пункты Нязломнасці, дапамагаюць Збройным Сілам Украіны — і ваююць у іх шэрагах.
Аднойчы гэты дзень будзе ў падручніках гісторыі як напамін: нават калі ў Беларусі панавала дыктатура, беларусы ўсё роўна рабілі выбар на карысць свабоды. Дзякуй кожнаму і кожнай, хто змагаецца ва Украіне», — говорится в ее заявлении.