Тихановская: 9 августа могло стать началом новой Беларуси

Светлана Тихановская обратилась к беларусам на третью годовщину президентских выборов. По ее словам, 9 августа 2020 года могло стать началом новой Беларуси, беларусы бросили вызов системе, потому что были уверены в своей правоте. За три года они пережили многое, но не утратили милосердие и вышли из испытаний закаленными, продолжая идти вперед.

«9 жніўня 2020 года — ня простая дата для кожнага беларуса. Ці не так? Гэты дзень мог бы стать пачаткам новай Беларусі. Беларусі, у якой ніколі не будзе палітзняволеных і пераследу за іншадумства. Беларусі, дзе размова на роднай мове — нагода для захаплення, а не гвалту. Беларусі, куды імкнуцца патрапіць, а не адкуль спяшаюцца з’ехаць.

У дваццатым годзе мы разумелі, што кідаем выклік сістэме, якая існавала дзесяцігоддзямі, рэжыму, што ставіў уладу вышэй за людзей, аднак усё роўна крочылі наперад, бо былі ўпэўненыя: праўда на нашым баку.

Мінула тры гады. За гэты час нас спрабавалі пазбавіць мары. Пазбавіць блізкіх. Волі. Радзімы. Пазбавіць незалежнасці. Многім народам не давялося перажыць таго, што мы перажылі з дваццатага. Раман Бандарэнка ды Вітольд Ашурак, Павел Волат ды Алесь Пушкін. Боль рос і множыўся штодня. Але якім бы моцным не быў гэты боль, я заўсёды працягвала верыць у нас, беларусаў, бо мы заставаліся нязломнымі.

На гвалт і рэпрэсіі мы адказвалі падтрымкай палітзняволенных і дапамагалі іх сем’ям. На спробы загнаць пад асфальт мову ды гісторыю мы перахозілі на беларускую і выдавалі кнігі. На імкненне пазбавіць краіну суверэнітэту адквазвалі партызанскімі акцыямі і мужнасцю на полі бою ва Украіне. Мы засталіся беларусаміі, шчырымі, сумленнымі, неймавернымі.

Мы прапусцілі праз сябе шмат болю, але не страцілі спагадлівасць. Мы зазналі нянавісць, але захавалі міласэрнасць. Мы прайшлі праз выпрабаванні, але, загартаваныя, вынеслі з іх новы досвед. І працягваем рухацца.

Я разумею: гэта цяжка. І з кожным новым выклікам усё складаней захоўваць цвёрдасць крокаў. Але гэта толькі наш выбар: абясцэніць зробленае за тры гады, расчаравацца ў сабе і ў сваёй нацыі. Ці захаваць у памяці ўсе важныя моманты, зберагчы ў сэрцы тых, каго мы страцілі на гэтым шляху. І працягнуць ісці наперад з любоўю да тых, хто ідзе побач і з верай у тых, хто будзе пасля нас», — сказал Тихановская.

Сегодня в годовщину президентских выборов 2020 года проводится акция «День солидарности». Во многих городах, где обосновались беларусы, сегодня состоятся митинги и шествия. Поддержку устремлениям беларусского народа высказали в ЕС, Польше и других странах.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.