Якія тры кнігі прызнаны найлепшымі ў паэзіі? Абвешчаны шортліст Прэміі Наталлі Арсеньевай

Культура
Фота: сацсеткі "Кнігаўкі".

Беларускі ПЭН і Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў назваў кнігі, што ўвайшлі ў кароткі спіс паэтычнай прэміі імя Наталлі Арсенневай (за выданні 2025 года).

«Сёлетні паэтычны сезон засведчыў не толькі разнастайнасць галасоў, але і глыбіннае адчуванне часу, у якім «немагчыма не быць», а слова робіцца спосабам існавання, калі аўтары «аднаўляюць сябе моваю» і шукаюць новыя формы прысутнасці ў свеце. У гэтай прасторы паэзія адкрываецца як «агромністы кавалак сусвету», дзе асабістае і агульнае, памяць і досвед сучаснасці пераплятаюцца ў адзіны тэкст», — адзначылі адменасць сезону журы ўзнагароды.

Так, у лік фіналістаў трапілі паэтычныя зборнікі:

  • «Нетутэйшая далечыня» – Ігар Кулікоў (Янушкевіч, 2025)
  • «Хроніка адмаўлення пустаты» – Ілля Кульбіцкі (Skaryna Press, 2025)
  • «Чайны збор. Выбраная постпаэзія 2007–2025» – Макс Шчур (SayBeat, 2025)

Сёлета ў складзе журы – пяць галасоў і сярод публічных сябраў журы такія знаныя аўтары як: Андрэй Хадановіч, Віталь Рыжкоў, Наста Кудасава, Дар’я Бялькевіч.

Цырымонія ўзнагароджання прэміяй Наталлі Арсеньевай адбудзецца 29 траўня, а 19:00, у гасцінным Новым Тэатры ў Варшаве.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!

REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.