Скрын сайта інтэрнэт-часопіса «Taǔbin»
Каманда інтэрнэт-часопіса сучаснай беларускай паэзіі «Taǔbin», якая ўтрымлівае сайт выдання за свае сродкі, мусіць аплаціць дамен і хостынг, каб уся праца не знікла бясследна.
«Больш за чатыры гады мы ствараем архіў сучаснай беларускай паэзіі, публікуем пераклады вершаў з многіх моў свету, водгукі і рэцэнзіі на свежыя кнігі, робім інтэрв’ю з аўтарамі і аўтаркамі і пашыраем веды пра беларускую літаратуру — усё дзеля таго, каб наша культура, наша паэзія знаходзіла сваіх прыхільнікаў і прыхільніц у любой кропцы свету і была дасяжная кожную хвіліну. Шмат таго, што ёсць у нашым часопісе, няма больш нідзе — прынамсі, у свабодным доступе, — і таму вельмі важна, каб «TAǓBIN» быў», — піша каманда.
Рэдакцыя просіць дапамагчы – падтрымаць на «Buy me a coffee».
Інтэрнэт-часопіс «Taubin» публікуе беларускую паэзію, пераклады паэзіі з замежных моваў, інтэрв’ю з літаратарскай і актывісцкай супольнасцю, літаратурна-крытычныя артыкулы. «Паэзія — гэта прастора любові», — запісана ў статуце выдання.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram