Святлана Курс. Фота: Яўген Канаплёў & Юлія Лейдзік
У чацвер, 26 лютага, у Вільні ў межах найбуйнейшага ў краінах Балтыі Віленскага кніжнага кірмашу адбудзецца сустрэча з пісьменніцай Святланай Курс (Евай Вежнавец) і прэзентацыя літоўскага перакладу яе кнігі «Па што ідзеш, воўча?».
Акрамя аўтаркі ў імпрэзе возьмуць удзел літаратурная крытыкеса Віргінія Кульвінскайтэ-Цыбараўске і перакладчыца «Па што ідзеш, воўча?» на літоўскую мову Юргіта Яспанітэ-Бурокене.
Будзе сінхронны пераклад.
Таксама ў праграме — аўтограф-сесія, якая пачнецца а 17-й на стэндзе выдавецтва «Pflaumbaum» — 5.A10.
Квіткі на кірмаш можна купіць тут.
Дата: 26 лютага
Час: 16.00 (час мясцовы)
Месца: LITEXPO, Laisvės pr. 5, Вільня
***
Кніга «Па што ідзеш, воўча?» атрымала прэстыжную літаратурную прэмію імя Ежы Гедройця і адразу прыцягнула міжнародную ўвагу — яна была апублікаваная на дацкай, нямецкай, чэшскай, шведскай, нарвежскай, польскай і іспанскай мовах. Па матывах аповесці ў Польшчы былі створаны два спектаклі.
«Пісьменніца таксама атрымала шмат водгукаў ад чытачоў — яны распавялі, што перажылі тое ж самае, пра што аўтарка распавядае ў сваёй кнізе, і гэтая кніга дала ім сілы жыць далей і заставацца на сувязі з беларушчынай», — пішуць пра імпрэзу на сайце Нацыянальнага радыё і тэлебачання Літвы.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram