У нядзелю, 23 ліпеня, музей Якуба Коласа запрашае на свята, прымеркаванае да стагоддзя выхаду ў свет паэмы Якуба Коласа “Новая зямля”.
А 10-й гадзіне ў Доме-музеі паэта адбудзецца прэзентацыя факсімільнага выдання паэмы Якуба Коласа “Новая зямля”. За 100-годдзе свайго існавання гэта 20-е перавыданне знакамітага твора, аднаго з лепшых здабыткаў духоўнай спадчыны беларусаў. Кожнае новае пакаленне адкрывае ў “Новай зямлі” штосьці сваё, раней належным чынам не ацэненае.
Святкаванне ў нядзелю распачнуць у Мінску, а завершаць на Стаўбцоўшчыне.
Праграма мерапрыемстваў, прымеркаваных да 100-годдзя выхаду ў свет паэмы Якуба Коласа “Новая зямля”
23.07.2023 (нядзеля), Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа (г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5)
10.00 –12.00 – прэзентацыя факсімільнага выдання паэмы Якуба Коласа “Новая зямля”
10.00 – 10.30 – прывітальныя словы ганаровых гасцей свята.
10.30 – 11.30 – прэзентацыя факсімільнага выдання паэмы “Новая зямля”.
11.30 – 12.00 – кава-паўза.
12.20 – ад’езд на Стаўбцоўшчыну.
14.00 – г. Стоўбцы, ускладанне кветак да помніка Якубу Коласу.
14.30 – экскурсія па сядзібе Акінчыцы філіяла “Мікалаеўшчына”.
15.00 – “З народнага скарбу душы самабытнай” Рэспубліканскае свята паэзіі, песні і народных рамёстваў на сядзібе Альбуць.
18.00 – ад’езд у Мінск.
24.07.2023 (панядзелак), Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа (г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5)
10.00 – дыялогавая пляцоўка аб праектах у межах заключаных дамоў аб супрацоўніцтве.
Кошт — 10 рублёў. Запісвайцеся на ўдзел па нумары 8 (017) 270 17 02.
Дата: 23 ліпеня
Час: 10.00 — пачатак, 12.20 — ад’езд на Стаўбцоўшчыну
Месца: музей Якуба Коласа, вул. Акадэмічная, 5, Мінск
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram