Света Бень збірае беларускіх творцаў на фестываль PANDAwomen

Фестиваль жаночага мастацтва PANDAwomen, які пройдзе ў Берліне у сёмы раз, абяднае сем краін, сем міні-фестываляў.

Гэта новы фармат фэсту, ініцыяванага аднайменным клубам у 2018 годзе.

Традыцыйная і эксперыментальная сучасная музыка, спектаклі, чытанні, гутаркі з мастакамі і кінапаказы, насычаная дзелавая праграма і кулінарныя сюрпрызы: кожная фестывальная пятніца прысвечана асобнай краіне: Грузіі, Ірану, Эстоніі, Беларусі, Емену, Польшчы і Турцыі.

Беларускі дзень адбудзецца 21 лістапада. Куратарка Света Бень збірае выгнаных беларускіх мастакоў. Будзе гучаць паэзія, музыка, чакаецца перформансы і кінапаказы.

Пройдзе паказ дакументальнага фільма Ксеніі Галубовіч, сустрэча з візуальнай мастачкай Лесяй Пчолкай, паэтычна-музычны спектакль «Крывазварот» з удзелам аўтаркі аднайменнай кнігі Юліі Цімафеевай, адбудзецца некалькі музычных выступаў, у тым ліку Анастасіі Рыдлеўскай.

Адрас: PANDA Platform, Knaackstraße 97, 10435 Berlin

Пачатак у 18.00

Падрабязнасці тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!