Канцэрты павінны былі пачацца ў пачатку чэрвеня, аднак з-за візавых праблем перанесліся.
«У рэшце рэшт з вялікімі перашкодамі і прыгодамі мы — у Нью-Ёрку! І некалькі канцэртаў усе ж такі адбудуцца!» — напісала спявачка ў Facebook.
Сёння, 20 чэрвеня, пройдзе чарговы канцэрт у Мурстаўне (Moorestown).
Актрыса, рэжысёрка, паэтка і музыкантка Света Бень выканае свае песні под укулеле, гармонік і кішэннае піяніна. Музычную прыгажосць, напоўненую неспадзяванкамі і эксперыментамі, створыць Маша Васілеўская (скрыпка, клавішы, металафон, тэрменвокс).
Абяцаюць «размовы пра ўсё на свеце, вершы, гучнае і ціхае, смешнае і душараздзіральнае, прыгожае і брыдкае, вельмі важнае і абсалютна бескарыснае — усё ў гэты вечар сустрэнецца, перамяшаецца і ператворыцца ў нешта непазбежна далікатнае і немагчымае для апісання«.
Уваход — прапанаваты данат у 35 даляраў (Zelle at 551-208-1705).
Дата: 20 чэрвеня
Час: дзверы — 19.00, пачатак — 19.30 (час мясцовы)
Месца: Villa Kuritsa, 881 Cox Rd, Moorestown, NJ
Далейшы расклад, анансаваны на Facebook спявачкі, выглядае такім чынам:
24 чэрвеня Света Бень выступае на JetЛАГ Festival.
25 чэрвеня — у Брукліне.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram