Стварылі петыцыю супраць знішчэння паловы парку Горкага і старажытнага замчышча ў Магілёве пад музей цара

Культура
Канцэпцыя рэканструкцыі парку імя Горкага. Фота: e-petitions.by.

У сувязі з пачаткам грамадскага абмеркавання па канцэпцыі рэканструкцыі парку імя Горкага стварылі петыцыю супраць узвядзення ў гэтым месцы музейнага комплексу і любых іншых аб’ектаў, якія запатрабуюць знішчэння дрэваў і разбурэння археалагічнага пласта замчышча.

Нагадаем, што ў магілёўскім парку імя Горкага плануюць пабудаваць новы музейны комплекс. Ён будзе распавядаць пра падзеі ХХ стагоддзя — Першую сусветную вайну, Стаўку Вярхоўнага Галоўнакамандуючага, сям’ю Мікалая II, Георгіеўскіх кавалераў, Лютаўскую рэвалюцыю 1917 года, і будзе ўзведзены вакол царквы ў гонар Царскіх Пакутнікаў.

Пры рэалізацыі праекта з падземным паверхам будзе цалкам, падчыстую знішчаны культурны пласт на тэрыторыі найбольш старажытнай часткі горада — колішняга Магілёўскага замка, які існаваў у XVI—XIX стагоддзях. Тут у зямлі захаваліся грунтавы могільнік і рэшткі сярэднявечных умацаванняў (XII — XIII стст.). Культурны пласт гістарычнага цэнтра з’яўляецца складовай часткай гісторыка-культурнай каштоўнасці, да таго ж чужародны па архітэктуры аб’ект на месцы парку і драўляных умацаванняў пагоршыць традыцыйнае ўспрыманне гістарычнага цэнтра, паведамляе тэкст петыцыі.

Паводле праекта зон аховы гістарычнага цэнтра Магілёва, зацверджанага ў 2023 годзе,  тэрыторыя Магілёўскага замчышча, на якім быў разбіты парк, знаходзіцца ў межах першага ўчастка ахоўнай зоны. Згодна з рэгламентамі гэтай зоны, забараняецца знішчэнне, прычыненне шкоды, пагаршэнне тэхнічнага стану гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Паводле іншага рэгламенту на гэтай тэрыторыі забаронена ўзвядзенне новых будынкаў перыметральнай забудовы кварталаў пры наяўнасці архіўна-бібліяграфічных матэрыялаў аб страчанай гістарычна значнай забудове. У дадзеным выпадку гістарычна значнымі ў перыметральнай забудове квартала замчышча з’яўляліся ягоныя вежы і сцены.

Яшчэ адзін пункт праекта зон аховы гістарычнага цэнтра Магілёва на гэтым участку ахоўнай зоны забараняе змяненне (ці страта) элементаў гістарычнага ландшафту.

Падпісаць петыцыю можна тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: