Стрым памяці Алеся Пушкіна можна глядзець на Ютуб-канале Беларускай Рады культуры да 16 ліпеня

Стрым-развітанне па загінулым у няволі жывапісцы, перформеры, рэстаўратары Алесю Пушкіну, зладжаны Беларускай Радай культуры, можна глядзець нон-стоп да 16 ліпеня.

Перформанс Алеся Пушкіна 1999 года «Падарунак прэзідэнту», дакументальны фільм «Новае неба над новай краінай» — у трохгадзіннай трансляцыі сабраныя дакументальныя карціны пра беларускага мастака, яго архіўныя відэазапісы, а таксама выступы беларускіх музыкантаў у гонар творцы.

У прыватнасці, у стрыме можна пабачыць урывак з фільма «Праклятыя і забытыя» Антося Цялежнікава (тэлеканал Belsat TV), святкаванне Дня Волі ў вёсцы Бобр ў 2017 годзе, прысвячэнне «Ліст з-за кратаў» па малюнках Алеся Пушкіна, а таксама Леры Лазук, створанае Антонам Грышкевічам

«Многія беларусы, якія ведалі творцу асабіста, якія шануюць яго за цвёрдую грамадзянскую пазіцыю і выбітны мастацкі талент, не маюць магчымасці сёння развітацца з Алесем Пушкіным, — звяртаецца да супольнасці Беларуская Рада культуры. — Але мы падрыхтавалі гэту трансляцыю-развітанне, рэквіем па яскравым творцы, самааданым беларусе, чыё сэрца назаўжды спынілася. Можна глядзець разам, можна ўзгадаваць Алеся на адзіноце. Якім ён быў і якім назаўжды застанецца ў нашай памяці. Энергічным, гучным, крэатыўным, бескампрамісным…».

Далучыцца да прагляду можна тут.

Таксама адкрыты збор на падтрымку сям’і мастака і на працу па ўпарадкаванні яго творчага набытку.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!