Андрей Стрижак. Фото из личного архива.
Сооснователь фонда BYSOL Андрей Стрижак, оказавшийся в центре скандала с рассылкой дикпиков, опубликовал в Facebook большой пост, в котором признал наличие сексуальной зависимости. Он намерен обратиться к специалисту, чтобы преодолеть ее.
«Я шчыра пагутарыў з людзьмі, што добра ведаюць мяне, і магу дакладна сказаць сабе і вам — я маю праблему з сэксуальнай залежнасцю і збіраюся працаваць з ёй са спецыялістамі», — написал он.
Андрей Стрижак пояснил, что с мая 2023 года не является женатым человеком. Вместе с женой они выполняют только совместные обязанности по воспитанию ребенка. По его словам, эта ситуация сильно повлияла на его состояние и поведение.
«Ад 18.05.2023 года я не зьяўляюся жанатым чалавекам. Мы з жонкай скасавалі асабістыя рамантычныя дачыненні і выконваем толькі супольныя абавязкі выхавання дзіцяці. Гэтая сітуацыя моцна паўплывала на мой стан, паводзіны і далейшае развіццё падзей. 2023 год быў адным з найгоршых у маім жыцці, я меў вялікія праблемы з залежнасцямі — алкагольнай, харчовай і сэксуальнай, і ўсё скончылася цяжкім пераломам. Пасля пералома я ўзяўся за здароўе — даў рады з алкаголем, скінуў вагу, вярнуў функцыю рукі, але ж зусім не даваў рады з станам псіхікі», — написал он.
Стрижак считает, что это первопричина проблемы, которую с начала недели обсуждают в обществе.
«Я практык, і маё рашэнне — звярнуцца да спецыялістаў. Калі нехта мае надзейныя кантакты добрых спецоў, што працуюць з такім тыпам залежнасцяў, буду вельмі ўдзячны», — написал он.
Также Андрей Стрижак подробно рассказал о ситуации с рассылкой нежелательных изображений.
«1) Я прыношу свае шчырыя прабачэнні ўсім, каму я мог прынесці шкоду сваімі дзеяннямі, залішняй увагай, настойлівасцю, прапановай непажаданага кантакта. Гэтым дзеянням няма апраўданняў, і я разумею, што крыўду заўсёды вызначае пакрыўджаны. Кожны чалавек мае сваё ўяўленне пра флірт, сэксуальныя паводзіны і г.д., але ж гэта заўсёды асабісты погляд і мадэль паводзінаў. Я лічу, што ў сэксуальных паводзінах людзей дапушчальныя розныя формы і камбінацыі, калі яны са згоды ўсіх, хто ўдзельнічае ў працэсе. Але ж пытанне згоды мной не было да канца адрэфлексаванае.
2) Я не ўлічваў моманту, што нехта з маіх адрасатак можа ўспрымаць мяне як чалавека з пазіцыяй улады над імі. Гэта можа прагучаць дзіўна, але ж я кажу пра сваё ўспрыняцце. Тыя, хто ведае мяне асабіста, ведаюць, што я не ўключаю асабістыя ўпадабанні ці антыпатыі ў працу. Ніхто з тых, хто хейціў мяне, ніяк не былі дыскрымінаваныя ў дапамозе. Таксама важны момант — дапамогу ад BYSOL так ці інакш атрымалі дзясяткі тысяч чалавек. Ва ўмовах эміграцыі любы мой прыватны кантакт з амаль любой жанчынай з Беларусі і нашага поля — гэта патэнцыйны канфлікт інтарэсаў.
3) У мяне былі моманты адпраўкі несанкцыянаванага і непажаданага кантэнта, дзе я не атрымаў выразнай згоды. Але ж я павініўся і атрымаў прабачэнні ў гэтых гісторыях. Астатнія прыватныя перапіскі, што рабіліся мной, вяліся ў рэжыме ўзаемнасці: я пісаў, і мне пісалі, і па тым, што і як пісалі, я лічыў, што гэта актыўная згода. Калі мне нехта казаў не, я спыняўся. Бо не — гэта значыць не. Але ж, як бачна па думцы вышэй, так, гэта таксама не заўсёды так. Што з гэтым усім рабіць і як будаваць далей сваё асабістае жыццё, каб нікога не пакрыўдзіць і пазбегнуць магчымага канфлікта інтарэсаў, я ня ведаю. Магчыма, калі б я лепш разумеў гэты момант з пазіцыяй улады, то паводзіў бы сябе па-іншаму. Магчыма, нехта падкажа», — написал он.
Наконец, Андрей Стрижак прокомментировал расследование, инициированное внутри BYSOL. Вчера фонд заявил, что отстранил его от руководящей должности и исполнения представительских функций от имени организации.
По словам Стрижака, расследование будет всесторонним и объективным, будет привлечена независимая экспертиза. 1 сентября комиссия опубликует решение, которое решит его судьбу.
«Наконт таго, што канкрэтна адбывалася ў маім асабістым жыцці, я буду размаўляць у межах разбіральніцтва, ініцыянаванага BYSOL. Яно будзе ўсебаковым і аб’ектыўным, бо будзе прыцягнутая незалежная экспертыза. Першага верасня 2025 года камісія апублікуе рашэнне, абавязковае да выканання. Яно вырашыць мой асабісты лёс.
Мая задача разабрацца ў тым, што я рабіў і якое пакаранне я мушу панесці. Кожнае пакаранне мусіць быць сувымернае дзеянню. Ёсць законы, мы ў Еўропе, то давайце будзем імі кіравацца. Калі я злачынца — то мушу быць пакараны. Але не знішчаны як чалавек і асоба», — написал он.
Стрижак предложил всем, кто желает высказать претензии, обращаться в BYSOL или СМИ.
Он также выразил благодарность тем, кто его поддержал. По его мнению, эти люди отделяют то «недопустимое», что он сделал, от его других поступков.
«Усім, хто падтрымлівае мяне, я вельмі ўдзячны. Тыя, хто піша мне словы падтрымкі, аддзяляюць тое недапушчальнае, што я зрабіў, ад таго добрага, што я зрабіў. І такая падтрымка дапамагае мне разабрацца ў сабе і памятаць, што любы чалавек, і я ў тым ліку, гэта сума ўсіх ягоных учынкаў — дрэнных і добрых. І гэта каштоўна ў той час, калі столькі людзей хоча, каб мяне фізічна не існавала», — написал он.