Журы штогадовай літаратурнай прэміі «Гліняны Вялес» абвясціла кароткі спіс намінантаў на званне лаўрэата за найлепшую мастацкую беларускамоўную кнігу 2022 года.
Прэмія «Гліняны Вялес» была заснаваная ў 1993 годзе сябрамі Таварыства вольных літаратараў.
Лаўрэатам літаратурнай прэміі «Гліняны Вялес» за 2021 год быў прызнаны гарадзенскі празаік Віктар Сазонаў за раман «Генетычны алфавіт», выдадзены праграмнай радай тыднёвіка «Ніва» (Беласток).
У гэтым годзе шорт-ліст літаратурнай прэміі «Гліняны Вялес-2022» выглядае наступным чынам:
У розныя гады лаўрэатамі прэміі былі Алесь Разанаў, Уладзімір Някляеў, Уладзімір Арлоў, Алег Мінкін, Віктар Казько, Міхась Скобла, Ганна Севярынец, Міхал Андрасюк, Артур Клінаў і іншыя.
Паводле традыцыі арганізацыйны камітэт «Глінянага Вялеса» называе свайго чарговага лаўрэата напрыканцы красавіка — пачатку мая. Пераможца атрымлівае сімвалічную ўзнагароду — гліняную скульптурку славянскага бога Вялеса, які лічыцца апекуном мастацтва. Прэмію можна атрымаць толькі адзін раз.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram